Составитель страницы Бородавчикова Е.Н.
Начало войны
Летапіс. Рагінь ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пачатак вайны
Лета 1941 года было вельмі гарачым і ураджайным. Збылося народнае прадказанне: калі добры ўраджай і шмат грыбоў у лесе – гэта да вайны. Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 года. Мірнае жыццё было спынена нечаканым нападам на нашу краіну фашысцкай Германіі. У першыя дні вайны ў баях на заходняй граніцы змагаліся і рагінцы: Домчанка Аляксандр, Дзеружынскі Трафім, падпалкоўнік Усаў Фёдар Кірылавіч, камандзір артылерыйскага палка; лейтэнант Асіпенка Мікалай Уладзіміравіч і іншыя. У вёскі з райваенкамата прышоў загад аб мабілізацыі першых прызыўных узростаў у Чырвоную Армію. Старэйшыя школьнікі павінны былі абыйсці дамы і ўсіх папяррэдзіць аб зборы. Былі і слёзы, і вялікая трывога, і горкія прадчуванні маці, жонак, сясцёр, якія адпраўлялі сваіх кармільцаў на вялікую вайну. Больш 150 рагінскіх грамадзян былі мабілізаваны і пайшлі на фронт, сталі на абарону Радзімы. У вёсцы засталіся мужчыны, якіх яшчэ не мабілізавалі, жанчыны, дзеці, старыя.
У канцы чэрвеня, ліпені вёска жыла яшчэ адносна мірным жыццём. Дзеці хадзілі ў лес збіраць грыбы, дарослыя працавалі ў калгасе, ўбіралі ураджай. У канцы ліпеня налёты нямецкай авіяцыі адбываліся ўжо кожны дзень. Бамбілі шашу Доўск – Гомель, і ўсё што рухалася па шашы. Толькі тады пачалі эвакуіраваць на усход калгасную жывёлу і тэхніку Рагінскай МТС. Яшчэ працаваў Рагінскі спіртзавод. Але лінія фронту праходзіла ўжо па Дняпру і моцная артылерыйская кананада была добра чутная ў вёсцы. Ужо амаль месяц ішла вайна. Кожны дзень прыносіў трывожныя весткі: Чырвоная армія адступала, несучы вялікія страты. Па шашы Доўск – Гомель ішлі на ўсход натоўпы бежанцаў. Не верылася, што вайна дакоціцца і сюды. Але фронт набліжаўся. Ураджай быў размеркаваны сярод насельніцтва.
6 жніўня 1941 года жыхары Рагіні і навакольных вёсак сталі сведкамі аднаго з першых паветраных таранаў. Малодшы лётчык 9-га знішчальнага авіяцыйнага палка (полк базіраваўся на аэрадроме каля вёскі Царкоўе) камсамолец малодшы лейтэнант Крывашэін С.М. ў паветраным баі над тэрыторыяй Рагіні і Каромкі знішчыў таранам нямецкі бамбардзіроўшчык. Прызямліўся на парашуце. Быў узнагароджаны орэнам Чырвонага Сцяга. Вось як апісваюць гэту падзею сведкі: “У небе над галавой часта адбываліся паветраныя баі. У пачатку жніўня на нашых вачах наш “ястрабок” тараніў “Ю-88”, які рухнуў у двух кіламетрах ад нас, дзе мы, трое школьных сяброў, стаялі. “Ястрабок” таксама пачаў падаць на лес, але лётчык выпрыгнуў з яго з парашутам. А ў нямецкага лётчыка парашут не раскрыўся, і ён камнем рухнуў на зямлю. Калі мы дабеглі да месца яго падзення, то ўбачылі нашага маёра, які выцягваў з ямы мёртвага немца з крыжамі на фрэнчы. Вакол сабраўся натоўп ваенных і мясцовых жыхароў, а хутка падышоў і малады малодшы лейтэнант. Адзін з ваенных сказаў, што гэта ўжо другі збіты гэтым лётчыкам за апошнія дні нямецкі “Юнкерс”. Праз некаторы час за малодшым лейтэнантам прыляцеў “У-2” з Царкоўскага аэрадрома. Герой паляцеў у свой полк.”
Акупацыйны рэжым
У канцы дня 13 жніўня немцы змаглі фарсіраваць Днепр каля пасёлка Стрэшын і выйсці да Буда-Кашалёўскага раёна.
Акупанты ўступілі ў Рагінь 14 жніўня 1941 года. На працягу некалькіх дзён нямецкія аўтаматчыкі прыводзілі з лесу змучаных, галодных, бяззбройных чырвонаармейцаў, якія адбіліся ад сваіх частак, заганялі ў кароўнікі, дзе знаходзіліся іншыя палонныя, ў тым ліку і цяжкапараненыя. Потым палонных чырвонаармейцаў вывелі калонамі з вёскі. Гаварылі, што іх адправілі ў Буду-Кашалёўскую і Гомель, дзе былі лагеры ваеннапалонных.
З першых дзён акупанты імкнуліся прыцягнуць на свой бок савецкіх людзей, дзейнічалі пагрозамі і расправай. Гора і слёзы прынёс “новы парадак” фашысцкіх катаў жыхарам Рагіні і іншых вёсак.
Ужо праз некалькі дзён пасля пачатку акупацыі, у вёсцы Рагінь былі растраляны камуністы Кузняцоў Апанас Яфімавіч (старшыня сельскага Савета), Габрусеў Мікалай Аляксандравіч (старшыня калгаса “Пралетарый”), а таксама ні ў чым не вінаватыя жыхары вёскі Рагінь, якіх абвінавацілі ў забойстве нямецкага салдата: Асіпенка Ілья Іванавіч, Навакоўскі Адам, Вараб’ёў Макей Паўлавіч, Мядзведзеў Павел, Шаблоўскі Сямён Васільевіч.
Да вайны ў вёсцы жыло шмат яўрэяў. У ХІХ і на пачатку ХХ стагоддзя ў Рагіні нават дзейнічала сінагога. 26 кастрычніка грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасці, якія жылі ў вёсцы Рагінь, былі адпраўлены немцамі ў Буду-Кашалёўскую і там растраляны 27 снежня 1941 года. Сярод іх сем’і Русаковых, Якабсон, Смолкіных і многіх многіх іншых.
Быў выбраны стараста. Першапачаткова старастай быў выбраны Жукаў Андрэй Яўменавіч, потым Салонікаў Іван Мітрафанавіч. Апошні быў забіты немцамі за сувязь з партызанамі. Створана была і паліцыя ў канцы 1941 года, куды пайшлі, ў першую чаргу, людзі, якія варожа адносіліся да Савецкай улады. Многіх залічвалі не столькі дабраахвотна, колькі насільна. З мэтай ўхіліцца ад службы ў паліцыі некаторыя грамадзяне нават калечылі сябе самі. Так, жыхар вёскі Рагінь, Паўлючкоў Уладзімір Сцяпанавіч, 1926 года нараджэння, адсек сабе тры пальцы на левай руцэ, пасля чаго тайна ад немцаў лячыўся ў ветэрынарнага фельдшара Асіпенкі Е.І., а потым добраахвотна пайшоў у партызаны і загінуў у час Лозаўскага бою ў 1943 годзе. Рагінскі паліцэйскі гарнізон быў даволі вялікі і складаў каля 50 чалавек. Начальнікам паліцыі стаў Ямшчыкоў. Асабліва жорстка паводзілі сябе паліцаі ў суседніх вёсках падчас карных акцый супраць сем’яў партызан. Бургамістрам Буда-Кашалёўскага раёна стаў Яўхім Шэвернеў, былы тэхнарук Рагінскага спіртзавода. Ён верна служыў немцам, раз’язжаў па вёсках з агітацыяй за “новы парадак”.
На працягу ўсяго перыяду гаспадарання акупантаў мясцовае насельніцтва было абкладзена цяжкімі павіннасцямі і падаткамі. У пачатку кожны двор, дзе жыла сям’я менш 5 чалавек, аддаваў карову, а потым не лічыліся ні з чым і забіралі ўсё, што пападалася пад руку: яйкі, сала, птушак, хлеб і інш. Немцы захавалі і калгас, бо трэба было забяспечваць нямецкую армію харчаваннем. Аднак гэта мера аказалася неэфектыўнай і ў Рагіні быў створаны аграўчастак, так званая ўзорная гаспадарка (у Буда-Кашалёўскім раёне іх было ўсяго 2). Вёска была ператворана немцамі ў апорны пункт, адноўлена работа спіртзавода, паравога млына.
Партызанскі рух
Узрастала супраціўленне мясцовых жыхароў. Ужо ў 1941 годзе на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна былі створаны першыя партызанскія атрады. На Рагіншчыне таксама ствараецца атрад народных мсціўцаў, арганізатарамі якога былі Дземчанка Аляксей Мікалаевіч, Мацюшкоў Пётр Яфрэмавіч, Кандраценка Міхаіл Яўхімавіч, Жаркін Васіль Іванавіч і іншыя.
Дземчанка Аляксей Мікалаевіч нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Антонаўка Рагінскага сельскага савета, закончыў Рагінскую школу, загадваў хатай-чытальняй. Выбіраўся старшынёй Рагінскага і Недайскага сельскіх Саветаў раёна. З 1938 года служыў у Чырвонай Арміі, прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камісара батальёна. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939-1940 гг., быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. У пачатку вайны папаў у нямецкае акружэнне, вярнуўся у родныя мясціны восенню 1941 года. З марта па ліпень 1943 года А. М. Дземчанка – камісар атрада імя М.І. Кутузава, а са жніўня па снежань 1943 года – камандзір 1-й Буда-Кашалёўскай партызанскай брыгады. Гітлераўцы растралялі яго маці і сям’ю.
Пётр Яфрэмавіч Мацюшкоў нарадзіўся ў вёсцы Анастасеўка Прыбарскага сельскага савета (цяпер Мікалаеўскі сельскі Савет). Вучыўся ў Царкоўскай школе. Працаваў трактарыстам Рагінскай МТС, быў камсамольскім важаком. Перад вайной праходзіў службу ў арміі ў 702-м механізаваным палку, вучыўся ў школе малодшых камандзіраў, быў сакратаром камсамольскай арганізацыі батарэі. Пачатак вайны сустрэў камандзірам 76-мм гарматы 702 механізаванага палка пад г. Перамышлем. У баях пад г. Бердзічавам быў паранены ў нагу, кантужаны, папаў у палон. Змог уцекці з лагера ваеннапалонных. Вярнуўся у пачатку восені ў родную вёску. Разам са сваімі сябрамі камсамольцамі і моладдзю Прыбарскага і Рагінскага сельсаветаў арганізаваў у канцы верасня 1941 года падпольную группу з 15 чалавек. У сакавіку 1943 года стаў камандзірам 263-га партызанскага атрада (атрад імя М.І. Кутузава).
У склад 263-га партызанскага атрада ўваходзілі ў асноўным жыхары вёсак Прыбарскага і Рагінскага сельскіх саветаў. Многія з іх былі яшчэ дзецьмі. 15-гадовым хлопцам пайшоў у партызаны Дзеружынскі Іван Ігнатавіч (пасля вайны працаваў дырэктарам саўгаса ў Маладзечанскім раёне, стаў Героем Сацыялістычнай Працы). Яго бацькоў і двух малодшых братоў немцы забілі, як сям’ю партызана.
Сувязнымі партызан ў вёсцы Рагінь былі Асіпенка Емяльян, Сальнікава Паліна Мікалаеўна, Барысава Марыя Прахораўна (в. Лозаў), Кажэўнікаў Радыён, Кажэўнікаў Іван Радыёнавіч, заведуючы малочна-сепаратарным пунктам Яўхім Шыкаў і іншыя. Вялікую дапамогу партызанам аказваў медыкаментамі першы фельдшар Рагінскага ФАПа Дземчанка Васіль Яфрэмавіч, які потым пайшоў у атрад і працаваў у партызанскім шпіталі. У Рагіні і Лозаве дзейнічалі падпольшчыкі і падпольныя групы.
У 1942 годзе ўжо многія жыхары вёскі Рагінь з’яўляліся партызанамі і разгарнулі актыўныя дзеянні супраць акупантаў і іх прыхвастняў з ліку мясцовых жыхароў. Адной з такіх аперацый, была аперацыя па разгрому Рагінскага паліцэйскага гарнізона. У сакавіку 1943 года было прынята рашэнне камандзірам 263-га атрада П.Я. Мацюшковым аб ліквідацыі гэтага апорнага варожага пункту. Перад пачаткам аперацыі ў Рагінь быў накіраваны Іван Радыёнавіч Кажэўнікаў, жыхар Рагіні, партызан атрада, для вызначэння настрою ў паліцэйскіх гарнізона і магчымасці перахода часткі з іх на бок партызан. Аккупацыйныя ўлады часта ў прымусовым парадку заганялі ў паліцыю мясцовых жыхароў прызыўнога ўзросту. Былі сярод паліцаяў і былыя чырвонаармейцы, якія папалі ў палон да немцаў у пачатку вайны і далі згоду на службу акупантам, каб пазбегці галоднай смерці. Іван Кажэўнікаў выканаў гэта заданне і выявіў больш дзесяці паліцаяў, якія былі гатовы перайсці са зброяй да партызан. П.Я. Мацюшкоў, які добра ведаў усе вуліцы Рагіні, і распрацаваў аперацыю па разгрому гарнізона. Заведуючы малочна-сепаратарным пунктам Е.Е. Шыкаў 25 сакавіка 1943 года сабраў у сябе дома вярхушку рагінскай паліцыі на свой “дзень нараджэння”. Ноччу група партызан ўвашла ў вёску і акружыла двухпавярховую казарму паліцыі, былую кантору Рагінскай МТС. Група захопу на чале з камандзірам атрада ўварвалася ў дом Шыкава, дзе ў поўным разгары адбывалася гулянка. Камандзіры “бобікаў” былі вымушаны выдаць свой сакрэтны пароль для вонкавых пастоў. Часавыя былі абязброены. Партызаны ўвайшлі ў казарму і захапілі зброю, якая стаяла ў “пірамідах”. Пад узмоцненай аховай было выведзена з казармы больш сарака паліцэйскіх, а тыя, што знаходзіліся ў іншых месцах, пачуўшы шум, разбегліся. У гэтую ж ноч партызаны разбілі агрэгаты спіртзавода і маслабойні, знішчылі гараж з аўтамашынамі і канюшні з запасамі сена і аўса. Захавалі цэлым толькі паравы млын, бо ён быў патрэбны сельскім жыхарам, а таксама партызанам для размолу зерня. Начальнік паліцэйскага гарнізону Ямшчыкоў быў растраляны па прыгавору партызанскага суда. Рагінскі гарнізон быў разагнаны, партызаны захапілі каля сотні вінтовак, некалькі ручных кулямётаў і ротных мінамётаў, боепрыпасы. Мясцовыя паліцэйскія, якіх прымусова загналі акупанты ў паліцыю, пасля праверкі, па іх просьбе былі прыняты ў атрад.
У 1943 годзе нямецкае камандаванне прыняла рашэнне аб наступленні, з мэтаю акружыць і знішчыць партызан. 29 красавіка ў Лозаўскім лесе адбыўся бой, у якім удзельнічалі 8 партызанскіх атрадаў (у тым ліку і 263-і) супраць дывізій рэгулярнай нямецкай арміі. У час бою партызаны нанеслі цяжкае паражэнне немцам, прарвалі кольца акружэння і выйшлі праз Беліцкае балота у Каменскі лес Рагачоўскага раёна. Немцы і ўласаўцы страцілі забітымі некалькі соцен салдат і афіцэраў. У ліку ўдзельнікаў гэтага бою былі рагінцы Чарнякоў Аркадзій Фёдаравіч, Плісаў Міхаіл Архіпавіч, Чарнякоў Васіль Сямёнавіч, Дзеружынскі Іван Ігнатавіч, Дзеружынскі Трафім Канстанцінавіч і многія іншыя.
Ахвяры вайны
Па меры ўзмацнення супраціўлення мясцовага насельніцтва і пад уздзеяннем удараў Савецкай Арміі на франтах, узмацнілася і жорсткасць нямецкіх акупантаў. У апошнія месяцы і дні акупацыі ўсе мясцовыя жыхары хаваліся ў лесе, ў бліндажах. Аднак і там іх адшуквалі нямецкія каты, многія жыхары загінулі. У чэрвені 1943 г. у пасёлак Чырвоны Сцяг уварваліся гітлераўцы. Без усялякай прычыны арыштавалі 26 мірных жыхароў. Сярод іх былі жанчыны з немаўлятамі, старыя людзі. Усіх карнікі расстралялі ў лесе паміж вёскамі Дзербічы і Рудня Лозаўская.
У лістападзе ў Рагіні былі закапаны жывымі Старавойтава Вольга Сцяпанаўна (1916 г.н.), Старавойтава Хоўра Фёдараўна (1880 г.н.), Старавойтаў Мікалай Сяргеевіч (1943г.н.), Старавойтаў Сяргей Восіпавіч (1916 г.н.) - жыхары вёскі Каромка.
У час карнай экспедыцыі, якая была праведзена немцамі 23-га нямецкага корпуса (штаб якога знаходзіўся ў Рагіні) пад кіраўніцтвам афіцэра Іфакеля ў лістападзе 1943 г. арыштавалі жыхароў у в. Рагінь, пасёлках Чырвоны Сцяг і Культура. Частку жыхароў пасёлкаў Чырвоны Сцяг і Культура немцы загналі ў адзін з дамоў пасёлка Культура, які аблілі бензінам і падпалілі. Астатніх, перад самым адступленнем, спалілі жывымі на паўночнай ускраіне вёскі Рагінь ў пабудове былой бойні жывёлы. Было спалена каля 80 жанчын, старых і дзяцей.
За перыяд акупацыі многія жыхары вёскі Рагінь былі адпраўлены на работу ў Германію, сталі вязнямі канцлагераў. Сярод іх былі Тарбянкова Праскоўя, Буксова Марыя Васільеўна, Хралянкова (Шаўцова) Вера Сцяпанаўна, Паляшчук Еўдакія Трафімаўна, Дзеружынская (Макаранка) Таццяна Трафімаўна і іншыя. Дзеружынская Таццяна Трафімаўна нарадзілася ў 1934 годзе ў сям’і калгаснага брыгадзіра Дзеружынскага Трафіма Канстанцінавіча. У 1942 годзе бацька пайшоў у партызаны, а сваю сям’ю перавёз у суседнюю вёску Чырвоны Сцяг. Пасля таго як вёску спалілі немцы, маці Вольга Канстанцінаўна і трое дзяцей вярнуліся зноў у Рагінь. Да іх адразу завіталі паліцаі. Усіх чацвярых пагналі да машыны, дзе ўжо знаходзіліся іншыя жыхары вёскі. Таццяна Трафімаўна ўспамінала: “Нас павезлі ў Дзербічы, завялі ў нейкую хату. Там было многа дзяцей рознага ўзросту. Усіх пералічылі і раздзялілі: жыхароў Чырвонага Сцяга – ў адзін бок, рагінцаў – у другі. Потым паставілі частку людзей у дзве шарэнгі і растралялі, а мы павінны былі на гэта глядзець. Тых, хто застаўся ў жывых павезлі ў Чачэрск. Сядзелі ў ратушы дзве нядзелі. А пасля нас усіх павезлі ў Гомель, дзе быў канцлагер. Я з маці і сёстрамі Дуняй і Марыяй былі ў адной камеры. З намі было яшчэ некалькі чалавек. За цэлы дзень нам давалі толькі 200 г хлеба і паўлітру бруднай вады. А часцей марылі голадам. Людзі кожны дзень паміралі, як мухі. Памершых доўга з камеры не выносілі. Добра памятаю дзяўчыну, якая сядзела разам з намі ў камеры. Звалі яе Аксана, яна была савецкай парашутысткай. Калі прывялі ў камеру, ў яе ў хустцы былі невялікія булачкі. Аксана накарміла ўсіх дзяцей, дасталася ўсім, хоць і патрошку. Праз некаторы час дзяўчыне прынеслі талон з нумарам. Гэты талон значыў, што чалавека, якому яго далі, роўна праз дзве гадзіны павесяць, заб’юць або будуць здзеквацца. Калі прыйшла чарга Аксаны, нас усіх пад канвоем павялі на плошчу глядзець. Яе паставілі на машыну, над якой вісеў вялікі крук. Гэты крук уткнулі Аксане ў падбародак і машына ад’ехала. Падвешаная крукам за падбародак, яна спрабавала нешта крычаць немцам. Многія ў натоўпе падалі ў непрытомнасці, а тых хто ўпаў фашысты збівалі. Яшчэ памятаю партызана, якога захапілі немцы. Нас пастроілі і прымусілі глядзень, як над ім здзекваюцца. Немцы бралі вату з бензінам, падпальвалі яе і кідалі на голае цела партызана, але ён нічога не гаварыў. Яго мы не бачылі некалькі дзён. А потым даведаліся што падчас бамбёжкі мужчына змог збегці. Калі нас выводзілі на вуліцу, мы падалі на зямлю і елі траву, шчаўе. Успамінаю маладую цяжарную жанчыну, якая жыла з намі. У адну з начэй яна стала ражаць. На яе крык прыбеглі немцы, забралі дзіця, а жанчыну павалаклі за ногі. Больш мы яе не бачылі. Над намі таксама здзекваліся, білі плёткамі. Трэба сказаць, што амаль уся ахова ў канцлагеры складалася з паліцаяў. Адзін з іх быў з Рагіні і працаваў на партызан. Якраз ён і дапамог нам уцекці. За провалакай канцлагера нас чакаў бацька на кані. Ён павёз нас у вёску Малінаўка. У вёсцы мы дачакаліся прыходу нашых і толькі потым вярнуліся назад у Рагінь.”
Вызваленне
У канцы лістапада – пачатку снежня 1943 года на Рагіншчыне прыйшоў канец фашысцкаму панаванню. Рагінь была вызвалена 1-2 снежня 1943года. Магутнае наступленне Савецкай Арміі прынесла збаўленне жыхарам вёскі.
У час акупацыі заняткаў у школе не было, а памяшканне школы было пераўтворана немцамі ў канюшню для сваіх коней, палы былі разабраны, шкло ў вокнах выбіта, дзверы выламаны. Пасля вызвалення заняткі ў школе пачаліся толькі ў канцы снежня. Не было падручнікаў, сшыткаў, паперы, крэйды. Замест парт з дошак былі збіты сталы і лаўкі. Дырэктарам школы стала Лусікава Кацярына Пятроўна.
Маёмасць мясцовых калгасаў і МТС была разрабавана, гаспадарчыя пабудовы спалены або разбураны. У вёсцы Рагінь былі спалены сельмаг, будынак сельскага Савета, кантора саўгаса, бібліятэка, праўленне сельпо, дамы многіх калгаснікаў і рабочых. Поўнасцю былі спалены дамы калгаснікаў і гаспадарчыя пабудовы пасёлка “Чырвоны сцяг”, знішчаны пасёлак Культура. Мірнае жыццё наладжвалася паступова. У 1944-1945 гг. была вернута з эвакуацыі калгасная жывёла, а Рагінская МТС атрымала тэхніку: 28 трактароў (у тым ліку 2 новыя), 80 жалезных бочак, 2 трактарныя плугі.
І толькі праз паўтары гады жыхары Рагіні разам з усім савецкім народам святкавалі Дзень Перамогі. Перамога над ворагам была заваявана цаной вялізных чалавечых і матэрыяльных страт.
Мірнае жыццё было спынена нечаканым нападам на нашу краіну фашысцкай Германіі. Больш 150 рагінскіх грамадзян пайшлі на фронт і сталі на абарону Радзімы. У першыя дні вайны ў баях на заходняй граніцы змагаліся і рагінцы: Домчанка Аляксандр, Дзеружынскі Трафім, падпалкоўнік Усаў Фёдар Кірылавіч, камандзір артылерыйскага палка; лейтэнант Асіпенка Мікалай Уладзіміравіч і іншыя.
Нямецкая армія, негледзячы на значныя страты, у першыя месяцы вайны акупіравала значную частку тэрыторыі краіны, у тым ліку і Беларусі.
Гора і слёзы прынёс “новы парадак” фашысцкіх катаў жыхарам Рагіні і іншых вёсак. Акупанты ўступілі ў Рагінь 10 жніўня 1941 года. (Немцы ўступілі ў Рагінь вечарам 13 або раніцай 14 жніўня - заўвага рэд.) З першых дзён яны імкнуліся прыцягнуць на свой бок савецкіх людзей, дзейнічалі пагрозамі і расправай.
Ужо праз некалькі дзён пасля пачатку акупацыі, у вёсцы Рагінь былі растраляны камуністы Кузняцоў Апанас Яфімавіч, старшыня сельскага Савета; Габрусеў Мікалай Аляксандравіч, старшыня калгаса “Пралетарый”, а таксама ні ў чым не вінаватыя жыхары вёскі Рагінь, якіх абвінавацілі ў забойстве нямецкага салдата: Асіпенка Ілья Іванавіч, Навакоўскі Адам, Вараб’ёў Макей Паўлавіч, Мядзведзеў Павел, Шаблоўскі Сямён Васільевіч.
На працягу ўсяго перыяду гаспадарання акупантаў мясцовае насельніцтва было абкладзена цяжкімі павіннасцямі і падаткамі. У пачатку кожны двор, дзе жыла сям’я менш 5 чалавек, аддаваў карову, а потым не лічыліся ні з чым і забіралі ўсё, што пападалася пад руку: яйкі, сала, птушак, хлеб і інш.
Быў выбраны стараста і створана паліцыя, куды пайшлі у першую чаргу людзі, якія варожа адносіліся да Савецкай улады. Першапачаткова старастай быў выбраны Жукаў Андрэй Яўменавіч, потым Салонікаў Іван Мітрафанавіч. Апошні быў забіты немцамі за сувязь з партызанамі.
Паліцыя стваралася ў канцы 1941 года, куды залічвалі не столькі дабраахвотна, колькі насільна. З мэтаў ўхіліцца ад службы ў паліцыі некаторыя грамадзяне нават калечылі сябе самі. Так жыхар вёскі Рагінь Паўлючкоў Уладзімір Сцяпанавіч, 1926 года нараджэння, адсек сабе тры пальцы на левай руцэ, пасля чаго тайна ад немцаў лячыўся ў ветэрынарнага фельдшара Асіпенкі Е.І., а потым добраахвотна пайшоў у партызаны і загінуў у час Лозаўскага бою ў 1943 годзе.
Узрастала супраціўленне мясцовых жыхароў. Ужо ў 1941 годзе на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна былі створаны першыя партызанскія атрады. На Рагіншчыне таксама ствараецца атрад народных мсціўцаў, арганізатарамі якога былі Дземчанка Аляксей Мікалаевіч, якога пакінулі на тэрыторыі Буда-кашалёўскага раёна для арганізацыі падпольнай работы, Мацюшкоў Пётр Яфрэмавіч, Кандраценка Трафім, Жаркін і іншыя.
Сувязнымі партызан былі Асіпенка Е.І., Сальнікава Паліна Мікалаеўна, Барысава Марыя Прахораўна, Кажэўнікаў Радыён. У 1942 годзе многія жыхары вёскі Рагінь з’яўляліся партызанамі і разгарнулі актыўныя дзеянні супраць акупантаў і іх прыхвастняў з ліку мясцовых жыхароў. У 1943 годзе нямецкае камандаванне прыняла рашэнне аб наступленні, з мэтаю акружыць і знішчыць партызан. У Лозаўскім лесе адбыўся бой, у якім удзельнічалі тры партызанскіх брыгады супраць дывізій рэгулярнай нямецкай арміі. У час бою партызаны нанеслі цяжкае паражэнне немцам, прарвалі кольца акружэння і выйшлі пераможцамі. Немцы і ўласаўцы страцілі забітымі некалькі соцен салдат і афіцэраў. У ліку ўдзельнікаў гэтага бою былі рагінцы Чарнякоў Аркадзій Фёдаравіч, Плісаў Міхаіл Архіпавіч і іншыя.
За перыяд акупацыі многія жыхары вёскі Рагінь былі адпраўлены на работу ў Германію.
Маёмасць мясцовых калгасаў і МТС была разрабавана, гаспадарчыя пабудовы спалены або разбураны. У вёсцы Рагінь былі спалены сельмаг, будынак сельскага Савета, кантора саўгаса, бібліятэка, праўленне сельпо, дамы многіх калгаснікаў і рабочых. Поўнасцю былі спалены дамы калгаснікаў і гаспадарчыя пабудовы пасёлка “Чырвоны сцяг”.
З першых дзён гаспадарання немцаў грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасці, якія жылі ў вёсцы Рагінь, былі адпраўлены немцамі ў Буду-Кашалёўскую і там растраляны: сем’і Русаковых, Якабсон, Смолкіных і інш.
Потым, па меры ўзмацнення супраціўлення мясцовага насельніцтва і пад уздзеяннем удараў Савецкай Арміі на франтах, жорсткасць нямецкіх акупантаў узмацнілася. У апошнія месяцы і дні акупацыі ўсе мясцовыя жыхары хаваліся ў лесе, ў бліндажах. Аднак і там іх адшуквалі нямецкія каты, многія жыхары загінулі. Перад самым адступленнем у лістападзе 1943 года ў Рагіні на паўночнай ускраіне вёскі ў пабудове былой бойні былі жывымі спалены каля 50 жанчын, старых і дзяцей.
У час акупацыі заняткаў у школе не было, а памяшканне школы было пераўтворана немцамі ў канюшню для сваіх коней, палы былі разабраны, шкло ў вокнах выбіта, дзверы выламаны.
У лістападзе 1943 года на Рагіншчыне прыйшоў канец фашысцкаму панаванню. Магутнае наступленне Савецкай Арміі прынесла збаўленне жыхарам Рагіні. А яшчэ праз паўтары гады жыхары Рагіні разам з усім савецкім народам святкавалі Дзень Перамогі. Перамога над ворагам была заваявана цаной вялізных чалавечых і матэрыяльных страт.
У вёску Рагінь і навакольныя вёскі не вярнуліся сотні жыхароў, якія загінулі на франтах вайны. Многія ўдзельнікі вайны вярнуліся інвалідамі (Юранаў М., Чарнякоў В.С., Прыходзька М.Р., Гайкоў А.Н., Марцэвіч А. і іншыя). Мужна змагаліся ў гады вайны на франтах Шаўцоў К.Ф., Ільюшчанка П.І., Банадысеў П., Кандрацьеў І.Г., Шаўцоў, Шапавалаў і многія іншыя.
Многія ўдзельнікі вайны за баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза.
Жыхары Рагіні памятаюць тых, хто аддаў сваё жыццё за счасце свайго народа. У гэтым годзе быў закладзены мемарыяльны парк і адкрыты помнік жыхарам Рагіні, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Апошні запіс зроблены 3 снежня 1966 года ў дзень 100-годдзя са дня заснавання Рагінскай школы.
(Школа ў Рагіні пачала дзейнічаць у 1863 годзе - заўвага рэд.)
Воспоминания Кулешова Георгия Петровича
КУЛЯШОЎ Георгій Пятровіч, нарадзіўся у 1902 г. у г. Варонеж. У 1919 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію, прымаў удзел у разгроме банд Антонава на Тамбоўшчыне. У 1926 г. закончыў 1 - ю Артылерыйскую школу ў Ленінградзе, у 1939 г. — Артылерыйскую акадэмію імя Дзяржынскага. Вялікая Айчынная вайна застала яго камандзірам 318 - га гаўбічнага артпалка ў Бабруйску. У ліпені — жніўні 1941 г. полк, разам з часцямі 63 - га стралковага корпуса, удзельнічаў у абарончых баях на Гомельскім напрамку. З 1947 г. выкладчык аператыўна - тактычнага цыкла Артылерыйскай акадэміі імя Дзяржынскага. З 1954 г. па стане здароўя ў адстаўцы. Узнагароджаны ордэнам Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і васьмю медалямі.
...К концу июля 1941 г. части 63-го корпуса вклинились в глубину обороны противника местами до 30 километров. Образовался большой уступ. В связи с концентрацией фашистских войск на этом направлении командующий 21-й армией 30 июля приказал 63-му стрелковому корпусу перейти к обороне... Мотоциклетные части и бронемашины врага к 22 часам 13 августа вышли в район Меркуловичи и стали продвигаться в направлении Чечерска, создавая угрозу окружения 63-го стрелового корпуса. Утром 14 августа противник овладел Чечерском, в окрестностях которого находился штаб 21-й армии. Затем гитлеровцы заняли станцию Буда-Кошелевская, завершив полное окружение частей 63-го корпуса.
Связь 63-го стрелкового корпуса со штабом 21-й армии оказалась прерванной. Генерал-лейтенант Л.Г.Петровский ... в очень сложной обстановке организовал отрыв корпуса от противника и к исходу 14 августа переправил дивизии на восточный берег Днепра. Но немецкие подвижные части отрезали штаб и некоторые части корпуса ... от основных его сил. Тогда генерал-лейтенант Петровский с группой командиров штаба возглавил атаку подразделений, чтобы прорвать окружение. Стремительный удар заставил гитлеровцев отступить. Л.Г.Петровский повел части на юго-запад и в тот же день прибыл в части 154-й стрелковой дивизии и других войск корпуса.
Встреча состоялась в лесу ... 16 августа в 12 часов он отдал приказ, нацелив основной удар в направлении Скепня, Губичи, т.е. на юго-запад, а не на юго-восток, как этого мог ожидать противник...
Ровно в 3 часа 17 августа 1941 года, после короткого, но мощного артиллерийского налета, 473-й стрелковый полк начал прорыв. За ним последовали атаки всех остальных частей дивизии, сравнительно легко прорвав кольцо вражеского окружения, быстро двинулись вперед. В населенном пункте Губичи они разгромили штаб 134-й немецкой пехотной дивизии и захватили в шести портфелях ее боевые документы.
Таким образом, кольцо блокирующих войск было прорвано...
В грозные годы: Воспоминания участников борьбы против немецко-фашистских оккупантов на территории Гомельской и Полесской областей. Мн., 1973.